Не проста ў словы я гуляю! На мове роднай размаўляю!
Тэма: "СКЛАД СЛОВА"
1. Знайдзіце ў радку “лішняе”слова. Запішыце толькі
аднакаранёвыя словы,вызначце корань.
Ноч, начоўка, начальнік, начаваць,начны.
2. Пры дапамозе прыставак за-, пры-, пад-, пера-, вы- утварыце новыя аднакаранёвыя словы.
Пісаць, за-_____, пры-______, пад-_____, пера- _____,вы______.
3.Спішыце. Вызначце ў словах канчаткі.
Жыта, настаўнік, кніга, матуля, мора, марскі.
4. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.Абазначце прыстаўкі.
А(д/т)чыніць, па(д/т)расці, а(б/п)ляцець,на(д/т)піліць, (з/с)рабіць, (з/с)клеіць, а(д/т)біць, па(д/т)лічыць, а(б/п)сыпаць, на(д/т)рэзаць, (з/с)шыць, ра(з/с)біць.
5.Запішыце словы. Разбярыце словы па саставу.
Мосцік, грыбок, загадка , асінка, лясны , прыгоркі.
6. Спішыце, устаўляючы патрэбныя прыстаўкі. Выдзелі ў словах прыстаўкі.
Дзеці прыселі на траўку а..пачыць. Да куста па..ляцела
птушка.У дзюбе яна ...несла невялікую галінку. Птушачка з
галінак ..кладала гняздо. Дзяцей вельмі з..цікавіла такая
справа. Вось як ..віваюць свае гнёзды птушкі.
7. Ад назваў прадметаў утварыце і запішыце назвы прымет. Абазначце суфіксы.
Мора - _____________,
Лес - _______________,
Сад-________________.
___________________________
👉Паўтараем напісанне слоўнікавых слоў.
Паважаныя бацькі!
Прапаную вам разам з дзеткамі паўтарыць некаторыя
словы нашай цудоўнай мовы
(малюнак - спасылка на карткі)
_____________________________
Галосныя гукі [о], [э] — [а].
Правапіс слоў з літарамі о, э — а
_____________________________
Націск у слове
Склад, які вымаўляецца мацней за
іншыя склады,
называецца націскным:
ква-тэ´-ра,
ку´-хня.
Усе астатнія склады ў
слове — ненаціскныя.
_________________________
Склад. Падзел слоў на склады. Перанос слоў
Колькі ў слове галосных гукаў, столькі
і складоў:
лёд, зі-ма, хо-лад, за-ве-я.
___________________
Правапіс слоў з ў
Гук [ў] - зычны, гук [у] - галосны.
Для практыкаванняў:
1.Выпраўце памылкі ў напісанні слоў.
Воук, пушысты, лоўкі, бабўля, праляцеу, працавау, заўсёды,
ахоуваць, абрўс, працаунік, жоўты, поуны. рўчка, рўхавы.
2. Прачытайце. Устаўце замест кропак прапушчаныя літары.
Падкрэсліце склады з літарай ў.
Сцішы_ся і пасіве_ ад мароз_ лес. Зашы_ся малады дзяцел у
старое д_пло і сядзіць там не пі_шы, не е_шы. Вылеце_ ён з
д_пла, се_ на с_к і не пазна_ свайго лес_. На_кол стаялі белыя
п_шыстыя дрэвы.
3. Змяніце словы па ўзоры. Запішыце іх парамі.
Падкрэсліце ў.
Узор: чытала - чытаў.
Рашала, дапамагала, ляпіла, даглядала, майстравала,
сачыла, бяліла, фарбавала, суцяшала.
________________________________
Напісанне вялікай літары ў словах
1.Дапоўні сказы патрэбнымі словамі.
У мамы сын_______ любіць гуляць з коцікам______.
Бабуля _________ жыве ў
вёсцы ________.________і_______зрабілі кармушку
для птушак. На беразе ракі ___________ хлопчыкі______
і ________ лавілі рыбу.
2. .Закрэслі лішнюю літару ў дужках. Растлумач
свой выбар.
У дзяўчынкі (Г, г)рушы ў кашы ляжалі (Г, г)рушы.
Цётка (П, п)оля прыйшла позна з (П, п)оля.
Валодзя (Ш, ш)пакоў зрабіў домік для (Ш, ш)пакоў.
Барыс (В, в)асількоў прынёс матулі букет (В, в)асількоў.
3. Падкрэслі ў словах вялікую літару. Растлумач правапіс.
Мінск, Свіслач, Зорка, Багдановіч, Беларусь, Нарач, Рыжуха, Андрэйка, Янка Купала, Віцебск, Ірына, Нясвіж, Ракаў, Ганна Пятроўна.
4. Запішы словы ў алфавітным парадку. Падкрэслі вялікую літару адной рыскай. Растлумач напісанне
вялікай літары.
Вольга, Сож, Прыпяць, Брыль, Ракаў, Магілёў, Алена, Іванавіч, Машэраў, Полацк, Дзяніс, Ганна.
1. Запішыце назвы месяцаў у алфавітным парадку:
Люты, май, красавік, ліпень, чэрвень, снежань.
2. Выберы радок, у якім словы запісаны ў алфавітным парадку:
а) зайцы, вавёркі, алені, лісы, ласі, ваўкі.
б) баравік, грузд, лісічка, масляк, падасінавік.
3. Запішы словы, падкрэслі галосныя.
Буслы, капуста, яблык, вядро, ягады, пераехаць.
4. Выберы патрэбную літару і запішы сказы:
Паляўнічы ўзяў з сабой на паляванне (С, с)абаку (Б, б)арсік. У (К,к)ошкі (М, м)уркі былі (К, к)ацяняты (М, м)урзік і (В, в)аська.
5. Устаў літары ў або у і запішы спалучэнні слоў.
Жо...ты ліст, ша...ковая х...стка, добры ...раджай, ц...до...ны чалавек, добры наста...нік.
6. Запішы словы, падзяляючы іх на склады.
Васількі, лейка, карэнне, пальчыкі, лаўка
____________________________
Разам з першакласнікамі паўтарыце назвы асноўных колераў.

Флэш-карткі дапамогуць вам і нашым маленькім вучням:
https://kids-flashcards.com/ru/free-printable/osnovnye-cveta-razvivayushchie-kartochki-na-belaruskom
________________________________
Дапамогуць замацаваць вывучанае карткі:
https://kids-flashcards.com/ru/free-printable/mesyacy-goda-razvivayushchie-kartochki-na-belaruskom____
!!! Звярніце ўвагу на тое, што значна часцей ужываецца назва "май".
_______________________________
За занятках па роднай мове дзеткі даведаліся, як гучаць назвы звяроў.
Цікава пагуляць з карткамі ўсёй сям'ёй:
____________________________________
Вы ведаеце, што за птушка зязюля або крумкач? А дзеткі ведаюць!!!
Новыя словы паўтарыць і добра вывучыць дапамогуць флэш-карткі:
Родная мова - гэта цікава!
____________________________________
З дапамогай картак вы можаце паўтарыць вывучаныя словы, або даведацца пра словы незнаёмыя.
______________________________________
Комментариев нет:
Отправить комментарий